Беларусы знялі з банкаўскіх укладаў больш за мільярд рублёў
Прыкметны адток укладаў супаў з палітычным крызісам / pixabay
Нацыянальны банк апублікаваў дадзеныя па сітуацыі з банкаўскімі ўкладамі ў трэцім квартале 2020 года.
Тэрміновыя банкаўскія ўклады фізічных асоб, паводле звестак на 1 кастрычніка, знізіліся на 1,2 мільярда рублёў у параўнанні з 1 ліпеня. За квартал іх аб'ём знізіўся на 6,5%.
Найбольш прыкметна зменшыўся аб'ём дэпазітаў у рублях — на 9,1%. З валютных дэпазітаў беларусы знялі 5,6%.
Аб'ём адзыўных укладаў за квартал зменшыўся на 11,9%, безадзыўных — на 3,7%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.