"Белавіа" зніжае тарыфы ўдвая. Як купіць квіток без праблем?

"Белавіа" зніжае тарыфы ўдвая. Як купіць квіток без праблем?

"Белавіа" зніжае тарыфы на палёты ў два разы. Акцыя пройдзе 3 і 4 лістапада.

 

Умовы акцыі

Стартуе ў 00:01

Перыяд палёту з 3 лістпада 2016 года па 31 сакавіка 2017 года

Дзейнічае толькі на прамыя і рэгулярныя рэйсы

Квіток нельга памяняць і здаць

Больш падрабязна пра ўмовы можна пачытаць на сайце "Белавіа".

 

Колькі будуць каштаваць квіткі?

Кошт квіткоў зніжаецца не ў два разы, а на 30-40 працэнтаў у залежнасці ад напрамку. Найбольш выгадна браць квіткі, якія каштуюць дорага, і квіткі ў аэрапорты, якія маюць невялікія зборы.

Квіток Мінск-Варшава-Мінск будзе каштаваць 72,15 еўра па акцыйным тарыфе (100 еўра самы танны па звычайным тарыфе).

Квіток Мінск-Тбілісі-Мінск будзе каштаваць 138 еўра (218,33 еўра — самы танны без акцыі).

Квіток Мінск-Барселона-Мінск будзе каштаваць 176,62 еўра (286,12 — самы танны варыянт без акцыі). З Вільні на гэтыя ж даты квіток можна купіць за 80 еўра (без багажу). Даехаць з Мінска да віленскага аэрапорта каштуе яшчэ каля 20 еўра.

Тут можна паглядзець усе акцыйныя кошты.

 

Колькі квіткоў прадаюць па акцыі?

Усё залежыць, ад даты вылету. На Новы год — пару месцаў у самалёце, а на сакавік і люты — каля 20 працэнтаў месцаў будуць прадавацца па акцыі.

 

Як купіць квіток без праблем?

Купіць квіток можна толькі на сайце "Белавіа". Ёсць верагоднасць, што з-за вялікай колькасці жадаючых ён можа працаваць нестабільна, як гэта было падчас мінулай акцыі. Што ж рабіць, каб адчыніць сайт і купіць квіток?

Першае правіла удалай пакупкі таннага квітка: націскай F5, пакуль не адчыніцца сайт.

Другое правіла удалай пакупкі таннага квітка: глядзі першае правіла удалай пакупкі таннага квітка.

Трэцяе правіла удалай пакупкі таннага квітка: не спяшайся купляць квіток другі раз, калі нешта пайшло не так пасля аплаты. Спачатку правер, ці спісаліся грошы з карткі. Калі спісалі, то квіток хутчэй за ўсё твой.

Чацвёртае правіла удалай пакупкі таннага квітка: пасля пакупкі зрабі прынтскрын старонкі з кодам браніравання, каб мець пацверджанне, бо ліст з пацверджаннем на пошту падчас мінулай акцыі не заўсёды прыходзіў.

Пятае правіла удалай пакупкі таннага квітка: выбірайце даты далей ад навагодніх святаў і Калядаў, бо там будзе менш акцыйных квіткоў, а таксама шукайце квіткі на рэйсы, якія лётаюць часцей. Напрыклад, калі рэйс выконваецца два разы на тыдзень, то на яго ў суме будзе менш акцыйных квіткоў, чым на штодзённы рэйс. Абіраць самы танны квіток можна праз каляндар тарыфаў на сайце авіякампаніі.

Ёсць спадзеў, што гэтым разам збояў у працы сайта не будзе, паколькі авіякампанія ўлічыла мінулы вопыт: "Мы зрабілі ўсё, каб акцыя прайшла добра. Падрыхтаваліся тэхнічна". Сёлета акцыя адразу анансаваная на два дні, што таксама можа знізіць нагрузку на серверы. Падчас мінулай акцыі скупілі ўсе квіткі на лета, на зімовыя рэйсы квіткоў засталося шмат. Гэтая акцыя толькі зімовая і зніжка меньшая.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі