"Белавія" адмяняе рэйсы ў Талін

Нацыянальны аэрапорт "Мінск" / Reuters​
Нацыянальны аэрапорт "Мінск" / Reuters​

Нацыянальная авіякампанія "Белавія" "вымушана адмяняе выкананне рэйсаў у Талін з 28 траўня да 28 жніўня", гаворыцца на сайце авіяперавозчыка. "Белавія" пайшла на гэты крок пасля таго, як авіяцыйныя ўлады Эстоніі ўвялі забарону на палёты беларускіх самалётаў у Талін.

Пасажырам могуць вярнуць грошы за білеты ці змяніць дату вылету. Зрабіць гэта можна на працягу 12 месяцаў з моманту куплі білета.

Еўрапейскія неба і аэрапорты пачалі закрывацца для "Белавіі" пасля інцыдэнту з самалётам ірландскай авіякампаніі Ryanair у нядзелю, 23 траўня. Ужо на наступны дзень саміт ЕС  рэкамендаваў уладам краін-удзельніц забараніць беларускім авіякампаніям рэйсы ў аэрапорты ЕС і палёты над тэрыторыяй Еўрапейскага саюза. 

У беларускай версіі здарэння знайшлі шмат нестыковак і супярэчнасцяў. Палітыкі ў заходніх краінах ацанілі дзеянні мясцовых уладаў як пагрозу еўрапейскай бяспецы і заклікаюць неадкладна вызваліць Рамана Пратасевіча і Сафію Сапегу, якія былі на борце самалёта і былі затрыманыя ў Мінску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі