"Белавія" аднаўляе рэйсы ў Варшаву і Талін
"Белавія" заяўляе пра аднаўленне рэйсаў у Варшаву і Талін.
Рэйсы ў Варшаву аднаўляюцца з 29 ліпеня. Яны будуць штодзённымі, паведамляе прэс-служба авіякампаніі.
А з 1 жніўня адновяцца рэйсы з Мінска ў Талін. "З 1 па 15 жніўня лятаем два разы на тыдзень (аўторак/субота). У далейшым плануецца павелічэнне колькасці рэйсаў", — кажуць у "Белавіі".
Пасажырам нагадваюць, ⠀што перад палётам варта азнаёміцца з абмежаваннямі на ўезд / выезд у краіну прызначэння ў сувязі з пандэміяй каранавіруса. Напрыклад, у Эстонію ўезд дазволены грамадзянам і жыхарам краіны, пасажырам, якія прыязджаюць у краіну транзітам, а таксама студэнтам.
Дадатковую інфармацыю варта ўдакладніць у кампетэнтных органаў краіны прылёту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.