"Белавія": Кошты на пералёты не павышалі, а рацыён на борце змянілі
Фота: TUT.BY
Еўрарадыё ўсё ж удалося паразмаўляць з намгендырэктара авіякампаніі Ігарам Чаргінцом. Публікацыю Vandrouki.by, дзе напісана, што "Белавія" павялічвае кошты на летнія рэйсы і больш не корміць на кароткіх, ён не чытаў. Квіткі, па яго словах, не падаражэлі.
"Гэта ўсё не адпавядае рэчаіснасці, мы кошты не павышалі", — каментуе Чаргінец.
Еўрарадыё: Але мы лічылі, што ў мінулым годзе злётаць у Барселону сапраўды было танней...
Ігар Чаргінец: Гэта не адпавядае рэчаіснасці.
На пытанне пра тое, чаму з 1 траўня пасажыраў кароткіх рэйсаў перасталі карміць, прадстаўнік кампаніі адказвае: "Таксама не адпавядае рэчаіснасці. Мы змянілі рацыёны, але гэта не адпавядае рэчаіснасці. Калі ласка, я цяпер вельмі заняты".
Журналісты Vandrouki.by папракнулі "Белавія" ў тым, што пасля пакупкі 5 новых самалётаў "Эмбраер" авіякампанія вырашыла "адбіць" грошы за кошт пасажыраў — павышэннем цэн і адмовай ад харчавання на кароткіх рэйсах.