"Белавія" ладзіць традыцыйны восеньскі распродаж, квіткі туды-назад ад 29 еўра
Беларуская авіякампанія “Белавія” 16 кастрычніка ладзіць традыцыйны восеньскі распродаж квіткоў, пра гэта пішуць “Вандроўкі”. З 9:30 да 23:59 16 кастрычніка можна будзе набыць квіткі з істотнай зніжкай. Самыя танныя — у маскоўскі аэрапорт “Жукоўскі” будуць каштаваць ад 29 еўра за round trip — рэйсы туды і назад.
Умовы акцыі такія:
— даты палётаў: з 1 лістапада па 10 снежня 2019 года і з 15 студзеня па 29 лютага 2020 года;
— купіць квіткі можна будзе толькі на сайце “Белавія”;
— максімальны тэрмін знаходжання ў пункце прызначэння па дадзеным тарыфе — 30 дзён;
— колькасць квіткоў абмежаваная;
— квіток, не выкарыстаны на рэйсе “туды”, на зваротны рэйс анулюецца, у гэтым выпадку выплачаная сума, уключна з таксай і зборамі, пасажыру не вяртаецца;
— мяняць і вяртаць акцыйныя квіткі забаронена;
— пры набыцці білета грамадзянамі Беларусі, а таксама пры аплаце картамі беларускіх банкаў, плацёжную аперацыю магчыма правесці толькі ў беларускіх рублях.
Напрамкі і цэны за палёт туды — назад з Мінска (у еўра):
Мілан — 97;
Рым — 110;
Барселона — 91;
Прага / Будапешт — 87;
Ларнака / Жэнэва / Тэль-Авіў — 93;
Парыж — 122;
Лондан — 100;
Брусэль / Варшава — 69;
Вільня — 43;
Гановер — 95;
Берлін — 90;
Франкфурт — 113;
Стакгольм — 85;
Хельсінкі — 80;
Талін — 76;
Рыга — 65;
Мюнхен — 107;
Краснадар / Сочы / Санкт-Пецярбург — 55;
Тбілісі — 84;
Батумі — 72;
Баку — 124;
Кіеў — 73;
Калінінград — 35;
Ерэван — 110;
Ашхабад — 104;
Масква (Дамадзедава) — 39;
Масква (Жукоўскі) — 29.
У "Белавія" Еўрарадыё інфармацыю пра распродаж не пацвердзілі, але і не абверглі, сказаўшы, што ўсе звесткі, якія авіякампанія лічыць неабходным распаўсюдзіць, будуць распаўсюджаныя заўтра праз яе ўласныя каналы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.