"Белавія" падвоіла колькасць рэйсаў на Маскву з 1 жніўня

"Белавія" падвоіла колькасць рэйсаў на Маскву з 1 жніўня

З 1 жніўня «Белавія» павялічвае колькасць рэйсаў па маршруце Мінск-Масква-Мінск. Колькасць выкананых рэйсаў павялічваецца з 10 да 20 раз у нядзелю. Пра гэта паведамляе прэс-служба авіакампаніі.

«Белавія»  будзе выконваць 10 рэйсаў у аэрапорт Дамадзедава і 10 рэйсаў у аэрапорт Шарамецьева.

З 1 жніўня «Белавія» павялічвае колькасць рэйсаў па маршруце Мінск-Масква-Мінск. Колькасць выкананых рэйсаў павялічваецца з 10 да 20 раз у нядзелю. Пра гэта паведамляе прэс-служба авіякампаніі.

«Белавія»  будзе выконваць 10 рэйсаў у аэрапорт Дамадзедава і 10 рэйсаў у аэрапорт Шарамецьева.

Нагадаем, што беларускі авіаперавозчык вымушаны быў скараціць вялікую колькасць пералётаў з-за рашэння пасадзіць самалёт Ryanair у Менску. На гэтым фоне “Белавіа” павялічвае колькасць авіяперавозак у магчымых накірунках, адным з якіх з’яўляецца расейскі. Да таго Дзяржаўная паліцыя Латвіі пачала крымінальны працэс па справе аб захопе самалёта Ryanair у Беларусі.

23 траўня ў мінскім аэрапорце прызямліўся пасажырскі самалёт Ryanair, які ляцеў з Грэцыі ў Літву. Былі затрыманыя Раман Пратасевіч і Сафія Сапега, пазней прызнаныя палітвязнямі.

Пасля інцыдэнта з самалётам Ryanair ЕС, Украіна закрылі сваё неба для беларускіх авіякампаній. Адказам Еўрасаюза на дзеянні ўладаў Беларусі сталі сектаральныя эканамічныя санкцыі.

Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі праводзіць расследаванне інцыдэнта з самалётам. Нядаўна стала вядома, што дыспетчар, які садзіў самалёт, з’ехаў з сям’ёй за мяжу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі