"Белавія" памяняе нормы правозу багажу

"Белавія" памяняе нормы правозу багажу

Авіякампанія "Белавія" з канца кастрычніка 2017 года зменіць нормы правозу багажу, інфармуе сайт грамадзянскай авіяцыі Беларусі msq.by. З вагавага спосабу (ліміт вагі) кампанія пяройдзе на колькасны (ліміт адзінак).

Пасажыры эканом-класа змогуць узяць на борт самалёта "Белавія" адно месца ручной паклажы і здаць адно месца ў багаж. Багаж павінен быць не больш за 23 кг. Пасажыры бізнэс-класа змогуць здаць у багаж два месцы вагой 32 кг.

Пры перавышэнні нормы давядзецца заплаціць. Перавышэнне па вазе абыйдзецца ў 50 еўра. Перавышэнне па колькасці месцаў таксама каштуе 50 еўра. Пры гэтым складаецца і вага (50 еўра) і месца (50 еўра).

На ручную паклажу таксама ёсць абмежаванні. Пасажыры эканом-класа могуць узяць з сабой адну валізу ці сумку вагой не больш за 8 кг. Габарыты аднаго месца не больш 50х40х20 см або ў суме трох вымярэнняў не павінны перавышаць 115 см.

Пасажыры бізнэс-класа і ўладальнікі картак Белавія "Лідар Silver" і "Gold" змогуць узяць на борт 12 кг ручной паклажы.

На сайце нацыянальнага авіяперавозчыка такой інфармацыі пакуль што няма.

"Белавія" памяняе нормы правозу багажу

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі