"Белавія" перанесла час вылету яшчэ аднаго рэйса ў Адэсу

"Белавія" перанесла час вылету яшчэ аднаго рэйса ў Адэсу

Згодна з інфармацыяй на табло Нацыянальнага аэрапорта "Мінск", спецыяльны рэйс "Белавія" В2-833 Мінск — Адэса перанесены на 9 раніцы 13 кастрычніка. Таксама затрымліваецца і прылёт зваротнага рэйса авіякампаніі з Адэсы, паведамляе сайт MSQ.by.

На сайце авіякампаніі ніякай інфармацыі пра гэта няма.

Напярэдадні, 12 кастрычніка, дзённы рэйс "Белавія" Мінск — Адэса не змог здзейсніць пасадку ў аэрапорце прыбыцця праз дрэннае надвор'е. Зрабіўшы круг над горадам, камандзір судна прыняў рашэнне вярнуцца ў Мінск. Частка пасажыраў вярнулася ў горад, астатнія засталіся чакаць вылета ў аэрапорце.

Што праўда, надвор'е ў Адэсе не вельмі зменіцца. На 13 кастрычніка таксама абвешчанае штармавое папярэджанне. Па ўсёй Адэскай вобласці захаваюцца моцныя парывы ​​ветру — да 15-20 м/с. Тэмпература паветра пры гэтым не падымецца вышэй за 11 градусаў цяпла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі