"Белавія" прадала 4800 квіткоў па акцыі

"Белавиа" продала 4800 билетов по акции

Авіякампанія "Белавіа" прадае квіткі са зніжкай на тарыф у 50%. Купіць квіткі з такой скідкай можна 3 і 4 лістапада. Акцыя стартавала 3 лістапада ў 00:01 і за першыя 11 гадзін на сайце прадалі 4800 квіткоў.

Акцыя распаўсюджваецца на палёты рэгулярных рэйсаў з Мінска і назад у перыяд з 3 лістапада 2016 года па 31 сакавіка 2017 года. Квіткі нельга памяняць ці здаць.

Са зніжкай прадаецца менавіта тарыф, а не ўвесь білет. Акрамя тарыфу ў кошт квітка ўваходзяць розныя зборы, на якія зніжкі няма. У выніку кошт квітка ў залежнасці ад накірунку знізілася на 30-40 працэнтаў. Напрыклад, квіток Мінск-Варшава-Мінск патаннеў на 30 еўра (без зніжкі каштуе 100 еўра), а білет Мінск-Барселона-Мінск па акцыі каштуе 176 еўра, што на 110 еўра танней, чым па звычайнай цане.

Па акцыі на рэйсы ў Новы год — будуць прадаваць пару месцаў у самалёце, а на сакавік і люты — каля 20 працэнтаў месцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі