"Белавія" прадала адзін са сваіх "Боінгаў" з "васільком"

Самалёт "Белавія", выстаўлены на продаж / фота пляцоўкі "ІПМ-таргі"

Самалёт "Белавія", выстаўлены на продаж / фота пляцоўкі "ІПМ-таргі"

Авіякампанія "Белавія" прадала свой самалётны планёр Boeing 737-500 EW-290РА, заўважыў Onliner. Інфармацыя пра гэта з'явілася на электроннай гандлёвай пляцоўцы "ІПМ-таргі".

У арганізацыі журналістам растлумачылі, што ў аўкцыёне ўдзельнічаў толькі адзін пакупнік, але інфармацыя пра яго канфідэнцыйная.

Самалёт прадалі на 2% даражэй за заяўлены пачатковы кошт, сума куплі склала прыкладна 1,9 млн долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі