"Белавія" ўвяла забарону на перавозку хатніх жывёл чартарнымі рэйсамі
Самалёт "Белавія" ў мінскім аэрапорце / Еўрарадыё
"Белавія" ўвяла забарону на перавозку хатніх жывёл на сваіх чартарных рэйсах. Гэта тлумачыцца забаронамі на ўвоз жывёл, якія ўвёў шэраг дзяржаў, куды лётае беларуская авіякампанія.
"У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у свеце і імавернасцю выяўлення COVID-19 у пасажыра ў краіне адпачынку і ў адпаведнасці з правіламі шэрагу турыстычных краін у выпадку выяўлення сімптомаў інфекцыі вы можаце быць змешчаныя на каранцін або ў медыцынскую ўстанову для лячэння. Улічваючы гэта, а таксама немагчымасць забяспечыць спецыяльныя ўмовы для ўтрымання жывёл пры накіраванні ўладальніка на каранцін або лячэнне шэраг дзяржаў увёў забарону на ўвоз жывёл", — гаворыцца ў паведамленні на сайце авіякампаніі.
Забарона ўведзеная 8 ліпеня 2020 года і будзе дзейнічаць падчас пандэміі.
У цяперашні час самалёты "Белавія" здзяйсняюць рэйсы ў 18 краін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.