"Белавія" вярнула лізінгадаўцу 7 самалётаў Embraer

У "Белавія" засталося 15 самалётаў / Еўрарадыё
У "Белавія" засталося 15 самалётаў / Еўрарадыё

Нацыянальная авіякампанія "Белавія" вярнула лізінгадаўцу Nordic Aviation Capital сем самалётаў Embraer, піша профільны telegram-канал "ОтВинта".

Гэтыя самалёты з лістапада знаходзіліся на захоўванні ў Азербайджан. Аднак цяпер іх вярнулі кампаніі, якая перадавала іх Беларусі ў лізінг. У самалётаў новая рэгістрацыя — дацкая. Іх перамясцілі ў партугальскі аэрапорт Альверка (LPAR).

Пасля ўвядзення санкцый супраць "Белавія" кампанія страціла палову парку сваіх самалётаў. У снежні 2021 года прэс-служба перавозчыка паведаміла, што парк скараціўся да 15 адзінак, хоць раней у ім было 29 самалётаў, пісалі расійскія "Ведомости".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі