"Белавія" знізіць тарыфы на 30% на 15 рэгулярных напрамкаў

"Белавія" знізіць тарыфы на 30% на 15 рэгулярных напрамкаў

Авіякампанія "Белавія" абвясціла, што з 1 па 15 снежня зніжае тарыфы на 30% па 15 рэгулярных напрамках.

"На працягу 15 дзён, з 1 па 15 снежня, беларускі перавозчык прапануе пасажырам спецыяльныя тарыфы на пералёты туды-назад па 15 напрамках", — паведамляецца на сайце авіякампаніі.

Зніжкі закрануць рэйсы ў Амстэрдам, Батумі, Берлін, Будапешт, Бялград, Ерэван, Гановер, Краснадар, Ларнаку, Мілан, Прагу, Рым, Сочы, Тбілісі, Франкфурт.

Кошт квітка па акцыі складзе 199 еўра (уключаючы таксы і зборы).

У рамках акцыі зніжкі тарыфаў у сярэднім складаюць больш за 30%. Перыяд падарожжа па акцыйных квітках — з 11 студзеня па 31 сакавіка 2016 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі