"Белавія" зняла на відэа палёт Мінск-Адэса

"Белавія" зняла на відэа палёт Мінск-Адэса

25 кастрычніка авіякампанія "Белавія" адкрыла штодзённы рэйс па маршруце Мінск-Адэса-Мінск. Цяпер на сайце кампаніі з'явіўся відэаролік, які зафіксаваў першы рэйс з Мінска ў Адэсу. Відэа было знятае з кабіны пілотаў і пракручанае ў паскораным узнаўленні.

Гендырэктар "Белавіі" Анатоль Гусараў паведаміў, што адкрыццё рэйса ў Адэсу разглядалася яшчэ ўлетку 2015 года, бо гэты горад карыстаецца папулярнасцю для адпачынку беларусаў.

Рэйсы будуць штодзённымі з вылетам з Мінска а 13-й, з Адэсы — у 14.20 па мясцовым часе. Час у дарозе — 1 гадзіна 30 хвілін. Палёты будуць выконвацца на самалёце Boeing 737-500. Кошт квітка складзе 97 еўра ў адзін бок і 196 еўра — туды-назад, уключаючы зборы і таксы.

Фота: belavia.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі