Белчыгунка плануе прадаваць “стаячыя” квіткі ў цягніках бізнэс-класа

Белчыгунка плануе прадаваць “стаячыя” квіткі ў цягніках бізнэс-класа

Беларуская чыгунка разглядае магчымасць прадаваць квіткі на цягнікі бізнэс-класу, па якіх можна ехаць у вагоне стоячы. Такую норму могуць закласці ў новыя правілы пасажырскіх перавозак, паведамляе TUT.by. На думку кіраўніцтва Белчыгункі, продаж такіх квіткоў можа задаволіць попыт у перыяд масавых перавозак.

Неўзабаве зменяцца іншыя правілы і нормы. Напрыклад, раней былі прапісаныя прадметы і іх памеры, якія можна перавозіць бясплатна. Цяпер трэба проста датрымлівацца габарытаў — сума трох вымярэнняў не павінна перавышаць 200 сантыметраў і мець вагу не болей за 36 кілаграмаў. За перавозку дробных хатніх жывёл плаціць будзе не трэба, калі іх вязуць у залік нормы ручной паклажы на прызначаных для гэтага месцах.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі