"Bellingcat" даў новыя звесткі пра расследаванне смерці Віталя Шышова
Кіраўнік аддзела расследаванняў "Bellingcat" Хрыста Грозеў распавёў пра расследаванне смерці Віталя Шышова, паведамляе "Еўрарадыё".
"Ёсць паралелі з іншай смерцю ў Беларусі, ёсць паралелі ў перамяшчэннях Шышова і супрацоўніка ФСБ, які працаваў ва Украіне, алк гэтага мала, каб вылучыць абвінавачанне", — паведаміў Грозеў падчас выступу на фестывале даследчыцкай журналістыкі Mezhyhirya Fest, які адбываецца сёння ў Кіеве.
2 жніўня ў Кіеве знік дырэктар "Беларускага дома ва Украіне" Віталь Шышоў. На наступны дзень яго знайшлі павешаным у парку недалёка ад месца пражывання. Смерць беларуса выклікала бурную міжнародную рэакцыю. Але пакуль пытанняў больш, чым адказаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.