Кіраўнік дыпламатыі ЕС выказаўся пра гібель у Кіеве беларуса Віталя Шышова

Кіраўнік дыпламатыі ЕС выказаўся пра гібель у Кіеве беларуса Віталя Шышова

Кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль выказаўся пра гібель у Кіеве беларуса Віталя Шышова. "Правасуддзе павінна адбыцца", напісаў ён у Twitter. Барэль прызнаўся, што шакаваны паведамленнямі з Украіны пра гібель Шышова, які "дапамог многім пазбегнуць рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі". Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі вітае пачатак расследавання, якое праводзіць украінская паліцыя.

Кіраўнік "Беларускага дома ва Украіне" Віталь Шышоў раптоўна знік у Кіеве. Пасля яго знайшлі павешаным у парку. Сябры Шышова ўскладаюць адказнасць на ўлады Беларусі. Паліцыя не выключае "наўмыснае забойства, імітаванае пад суіцыд", ёсць і іншыя версіі. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўзяў пад асабісты кантроль справу аб гібелі беларуса.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі