"Белнафтахім": Беларускія НПЗ знізілі загрузку да мінімуму

"Белнафтахім": Беларускія НПЗ знізілі загрузку да мінімуму

Беларускія НПЗ ("Нафтан" і Мазырскі) знізілі загрузку да тэхналагічнага мінімуму. Цяпер ідуць перамовы па заключэнні студзеньскіх кантрактаў на пастаўку нафты. 

"Для недапушчэння прыпынення і замарозкі вытворчых магутнасцяў айчынных НПЗ мы вымушаны былі знізіць загрузку НПЗ да ўзроўню тэхналагічнага мінімуму", — перадае БЕЛТА заяву "Белнафтахіму".

Раней паведамлялася, што Расія прыпыніла пастаўкі нафты ў Беларусь. У "Белнафтахіме" пацвердзілі гэтыя звесткі. "Цяпер ідзе актыўная праца над заключэннем студзеньскіх кантрактаў", — кажуць у канцэрне. Там удакладнілі, што гаворка ідзе пра пастаўкі нафты з Расіі ды альтэрнатыўных крыніц.

31 снежня Аляксандр Лукашэнка правёў нараду з кіраўніцтвам нафтахімічнага комплексу наконт паставак і перапрацоўкі нафты. Ён даручыў забяспечыць пастаўку нафты з Расіі ды з альтэрнатыўных крыніц. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі