BelPol: пра “крэпкіх гаспадарнікаў” з “Амкадор”, іх каханак і БПЛА — эфір

Уладзімір Жыгар / фота з архіва

Уладзімір Жыгар / фота з архіва

28 студзеня арганізацыя былых сілавікоў BelPol апублікавала сваё чарговае раследаванне — гэтым разе пра холдынг “Амкадор”, які ўзначальвае “гаманец Лукашэнкі” бізнесмен Аляксандр Шакуцін. Гэта вялікае раследванне пра тое, як з прыбытковага прадпрыемства “крэпкія гаспадарнікі” зрабілі чарговае стратнае абы-што, якое, тым не менш з’яўляецца добрай “кармушкай” і для “сям’і Лукашэнкі”, і для тых,каго ён паставіў кіраваць прадпрыемствам, і для іх каханак. Але найбольшую ўвагу СМІ і аналітыкаў прыцягнуў факт вырабу на адным з заводаў холдынгу “Амкадор” ударных беспілотнікаў.

Як абіралі пра які з “гаманцоў Лукашэнкі” рабіць расследванне і чаму менавіта “Амкадор”? Ці лёгка было здабываць інфармацыю і чыёй дапамогай карысталіся падчас раследавання? Якія высновы можна зрабіць з інфармацыі пра выраб узбраенняў холдынгам “Амкадор”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік BelPol Уладзімір Жыгар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі