Белстат: за травень свініна падаражэла на 35%

У травеньскай статыстыцы Белстат адзначыў значнае падаражэнне свініны. Свініна на костцы падаражэла найбольш — на 35% у параўнанні з красавіком: яе сярэдняя цана — амаль 70 тысяч рублёў, свініна без косткі — на 27% (101 тысяча рублёў за кілаграм свініны).



Адзначым, што ў траўні свініна і ялавічына каштавалі амаль аднолькава, пры гэтым цэны на ялавічыну ў траўні падняліся толькі на 10%. На 22,6% у параўнанні з красавіком падаражэла свіное сала.



Нагадаем, ад 1 красавіка цэны на мяса ў Беларусі больш не рэгулююцца дзяржавай. Адначасова ў траўні ў сярэднім на 10% выраслі цэны на кураціну і субпрадукты з яе. Пры гэтым цэны на спажывецкія тавары ў мінулым месяцы выраслі ў параўнанні з красавіком толькі на 2,2%.
 

Фота — sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі