“Белтэлекам” павышае тарыфы на інтэрнэт

“Белтэлекам” павышае тарыфы на інтэрнэт

“Белтэлекам” павышае тарыфы на інтэрнэт. Новыя цэны пачнуць дзейнічаць з 1 красавіка. Вядома, што кошт паслуг доступу да інтэрнэту ў сярэднім павялічыцца на 3%. Адзначаецца, што нязменнымі застаюцца тарыфы на найбольш запатрабаваныя пакеты паслуг “ЯСНА 35”, “ЯСНА 35+”, “ЯСНА 75”, “ЯСНА 75+”, а таксама на тарыфны план паслуг доступу да інтэрнэту “Рэкорд 25”. Зменяцца на 6% асноўныя тарыфныя планы тэлебачання Zala і некаторых пакетаў паслуг электрасувязі. А вось тарыфы на рэгуляваныя паслугі мясцовай і міжнародняй тэлефоннай сувязі не падаражэюць. Цэны павысяцца на міжнародныя тэлефонныя злучэнні.

Прэс-служба нацыянальнага аператара электрасувязі інфармуе, што “тарыфная палітыка кампаніі “Белтэлекам” накіраваная на максімальнае стрымліванне росту цэн”. “Аднак пастаяннае развіццё тэлекамунікацыйных тэхналогій і забеспячэнне гарантавана высокай якасці паслуг немагчыма без мадэрнізацыі сеткі, набыцця сучаснага абсталявання, распрацоўкі новых тэхнічных рашэнняў і паслуг”, — адзначаецца ў паведамленні.

Новыя тарыфы “Белтэлекама” гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі