"Белтэлекам" прызнаў сваю віну ў праблемах з доступам да Google

Кампанія "Белтэлекам" прызнала, што перыядычныя праблемы з доступам да пашукавікаў Google і "Яндэкс" звязаныя з тым, што беларускі правайдар актыўна ўкараняе тэхналогію NAT, інфармуе onliner.by. Гэтая тэхналогія па-новаму размяркоўвае IP-адрасы: пры выхадзе ў сеціва карыстальнік атрымлівае IP-адрас з унутранай адраснай прасторы, а не з вонкавай, як раней. 

Раней кіраўніцтва "Белтэлекама" неаднаразова падкрэслівала, што праблема з доступам да пашукавікоў не мае ніякага дачынення да NAT і не тлумачыцца беларускімі прычынамі. На думку "Белтэлекама", ва ўсім "вінаватая" толькі палітыка бяспекі той жа Google у дачыненні да спам-рассылак.
 
Аднак у часопісе "Веснiк сувязi" намеснік гендырэктара "Белтэлекама" па тэхнічных пытаннях Вадзім Шайбакоў і начальнік аддзела НДІАЦ ААТ "Гіпрасувязь" Фарыд Нахлі паведамілі, што аператары перадачы даных у Беларусі сутыкнуліся з канчатковым вычарпаннем нацыянальнага пула IPv4-адрасоў: "Адным з найбольш прыкметных вынікаў дэфіцыту IPv4-адрасоў і прымянення NAT стала масавая блакіроўка абанентаў перадачы даных з боку буйных пастаўшчыкоў кантэнту, у прыватнасці Google і "Яндэкс", — заявілі спецыялісты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі