Белы дом паскарае пастаўкі зброі ва Украіну

Himars 

Himars  / Lockheed Martin

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна паскарае пастаўкі ўзбраенняў Украіне. Гэта адбываецца на фоне асцярог, што наступная адміністрацыя можа іх скараціць, паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы.

Дзейная адміністрацыя планавала завяршыць пастаўкі да красавіка, аднак пасля выбараў вырашыла паскорыцца і адправіць як мага больш узбраенняў да дня інаўгурацыі Дональда Трампа (гэта адбудзецца 20 студзеня 2025 года).

Сярод іншага, ЗША пастаўляюць перахопнікі для сістэм ППА Patriot і NASAMS. Таксама Белы дом вырашыў адправіць невялікую групу амерыканскіх спецыялістаў ва Украіну для бягучага рамонту і абслугоўвання самалётаў F-16 і іншага ўзбраення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі