"Ён проста знік". Сёмы дзень суда па "справе Коржыча". Онлайн

"Ён проста знік". Сёмы дзень суда па "справе Коржыча". Онлайн

16 жніўня ў судзе Маскоўскага раёна пачынаецца сёмае выязное пасяджэнне Мінаблсуда, які разглядае справу аб гібелі 21-гадовага Аляксандра Коржыча ў навучальным цэнтры ў Печах. На лаве падсудных трое сяржантаў — Яўген Бараноўскі, Ягор Скуратовіч і Антон Вяжэвіч. Іх абвінавачваюць у атрыманні хабару (ч. 1, 2 артыкула 430-га КК РБ) і перавышэнні службовых паўнамоцтваў, якое прывяло да цяжкіх наступстваў (ч. 3 артыкула 455-га КК РБ). А Бараноўскага — яшчэ і ў крадзяжы (ч. 1 арт. 205).

Афіцэраў на лаве падсудных няма, а ў абвінавачванні фігуруюць, як выказалася маці загінулага радавога Святлана Коржыч, "адны "Ролтаны", кава і цыгарэты". "За "Ролтан" не забіваюць", — сказала жанчына журналістам у перапынку першага дня судовага пасяджэння.

На пасяджэннях працягваецца допыт пацярпелых салдат. Напярэдадні адзін з іх распавядаў, што, падчас знаходжання ў медроце да Аляксандра прыставілі ахову. Без яе ён нават не мог пакінуць палату. У адзін з дзён Коржыча ахоўваў абвінавачваны Бараноўскі.

Цела Сашы Коржыча знайшлі ў пятлі ў падвале медыцынскай роты вайсковай частцы 3 кастрычніка 2017 года. Радавы правісеў ў пятлі сем дзён. У салдата былі звязаны ногі, а на галаву надзетая майка. Расследаванне доўжылася паўгода. 19 красавіка Следчы камітэт паведаміў, што Коржыча давялі да самагубства калегі. Маці радавога у гэтую версію не верыць, а пацярпелыя салдаты кажуць, што ў Коржыча не было прычын зводзіць рахункі з жыццём.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі