БХД падае ў суд на газету "7 дней", якая назвала актывістаў партыі сектантамі

У газеце “7дней” з’явіўся артыкул пра сектантаў у аргкамітэце партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя. БХД збіраецца падаваць скаргу ў суд ад імя заснавальнікаў партыі і тых, каго прылічылі ў артыкуле да сектантаў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сустаршыня аргкамітэту БХД Аляксей Шэін: Шэін: “У газэце “7 дней” выйшаў артыкул, які называецца “Секта, стоп!” Як ні дзіўна, артыкул прысвечаны дзейнасці партыі БХД. Мы вырашылі зараз падаваць на газэту “7дней” у суд. Бо артыкул з’яўляецца паклёпніцкім і адназначна ён абражае гонар і годнасць і самой партыі, самога аргкамітэту па стварэнні БХД, і людзей, чые прозвішчы былі ўзгаданыя”.

Па яго словах, БХД будзе патрабаваць, каб газета надрукавала абвяржэнне артыкула і прынесла свае прабачэнні.

Дарэчы, у артыкуле “Секта, стоп!” згадваецца імя кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага і прозвішчы яшчэ шасці сябраў БХД.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі