БХК паведаміў спецдакладчыкам ААН, як у Беларусі абмяжоўваюць правы чалавека

БХК паведаміў спецдакладчыкам ААН, як у Беларусі абмяжоўваюць правы чалавека

Беларускі Хельсінкскі камітэт звярнуўся да спецдакладчыкаў ААН у сувязі з законапраектам "Аб змяненні законаў па пытаннях процідзеяння экстрэмізму", які цяпер рыхтуецца ў нашай краіне. Праваабаронцы адзначаюць, што законапраект не апублікаваны, не прайшоў працэдуру грамадскіх абмеркаванняў і "будзе непасрэдна закранаць права на свабоднае выказванне меркавання, права на мірныя сходы і на свабоду асацыяцый". Яны просяць спецдакладчыкаў звязацца з урадам Беларусі з мэтай атрымання дадатковай інфармацыі.

БХК таксама звяртае ўвагу, што гэты законапраект — толькі адзін з серыі заканадаўчых ініцыятыў, накіраваных на абмежаванне правоў чалавека ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі