"Бі-Бі-Сі": каранавірус абрынуў эканоміку Кітая

"Бі-Бі-Сі": каранавірус абрынуў эканоміку Кітая

Каранавірус абрынуў эканоміку Кітая, другую найбуйнейшую ў свеце (17% сусветнай эканомікі). Яна перажывае самае сур'ёзнае падзенне ў сучаснай гісторыі. І гэта толькі папярэдняя ацэнка наступстваў глабальнай пандэміі каранавіруса, паведамляе "Бі-Бі-Сі", якое спасылаецца на экспертныя заключэнні вядучых аналітыкаў.

КНР першая з краін свету трапіла пад удар COVID-19 і першая пайшла на каранцін. У пятніцу з'явілася статыстыка па эканамічных наступствах для Кітая. Валавы ўнутраны прадукт упаў на 6,8%. Такога крызісу там не было з канца 1970-х гадоў. Аналітыкі мяркуюць, што ён паўплывае на ўвесь свет: праблемы будуць у заможных краін, а бедным увогуле пагражае катастрофа. Па звестках Сусветнай асацыяцыі фінансістаў Institute of International Finance, калі з КНР нават у цяперашняй сітуацыі капітал не сыходзіць, дык з краін, якія развіваюцца, толькі ў сакавіку сышлі 80 млрд долараў заходніх грошай.

Аналітыкі мяркуюць, што сапраўдны стан кітайскай эканомікі будзе адлюстраваны ў статыстыцы за другі квартал 2020 года. Але яна з'явіцца толькі ў сярэдзіне лета.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі