Біятланістка Ірына Кручынкіна атрымала першую перамогу ў кар'еры
Біятланістка Ірына Кручынкіна атрымала першую перамогу ў кар'еры (ёй 26 гадоў). На жаль, гэта не Алімпіяда, а этап Кубка IBU. Кручынкіна ўпэўнена выйграла спрынт. На двух агнявых рубяжах у яе не было промахаў.
Спаборніцтвы праходзілі ў Чэхіі.
Сястра Ірыны Кручынкінай Алена Кручынкіна ў складзе беларускай зборнай паехала на Алімпіяду ў Пекін, але трапіла там на тыднёвы каранцін.
10/10 for I. Kruchinkina claiming the lead in the finish.
— IBU Cup Biathlon (@IBU_CUP) February 5, 2022
J. Hettich moves to second, 13.4 seconds behind
M. K. Johansen third, 17.1 seconds behind. #IBU_Cup pic.twitter.com/zpWRkRXOGw
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.