Бліжэйшымі днямі Анішчанка можа забараніць пастаўкі беларускай "малочкі"
Рашэнне будзе прынятае пасля будучага візіту ў Расію беларускіх спецыялістаў у бліжэйшыя дні.
Пра гэта заявіў кіраўнік Росспажыўнагляду, галоўны дзяржаўны санітарны лекар Расійскай Федэрацыі Генадзь Анішчанка.
Па яго словах, якія перадае interfax.by, праблема абмяркоўвалася на перамовах з міністрам аховы здароўя Беларусі Васілём Жарко. Чыноўнікі дамовіліся, што беларускія спецыялісты прыедуць бліжэйшымі днямі і абмяркуюць канкрэтныя забракоўкі.
Анішчанка адзначыў, што спецыялісты з Беларусі могуць прыехаць праз тыдзень.
Нагадаем, што прэтэнзіі Анішчанкі да беларускай малочнай прадукцыі ўзніклі пасля затрымання гендырэктара "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера.
Фота — 1tvnet.ru