BLM: Дэрэк Шовін атрымаў 22,5 года за забойства Джорджа Флойда

Дэрэк Шовін ў момант затрымання Джорджа Флойда
Дэрэк Шовін ў момант затрымання Джорджа Флойда

Былы амэрыканскі паліцэйскі Дэрэк Шовін атрымаў 22,5 года за забойства афраамерыканца Джорджа Флойда. Суддзя Пітэр Кэхіл абгрунтаваў сваё рашэнне на 22 старонках. Ён заявіў, што арыентаваўся на закон, а не на эмоцыі ці грамадскае меркаванне, якое схілялася да неабходнасці суровага пакарання. Пры гэтым ён адзначыў, што "адчувае боль" сям'і Флойда.

Вынесены прысуд — адзін з самых суровых прысудаў былым паліцыянтам за забойства пры затрыманні. У той жа час ён мякчэйшы, чым пытвала абвінавачванне, — 30 гадоў.

BLM: Дерек Шовин получил 22,5 года за убийство Джорджа Флойда
Дэрэка Шовіна выводзяць з залы суда / Reuters

46-гадовы ахоўнік Джордж Флойд увечары 25 траўня 2020 года набыў пачак цыгарэт у краме ў Паўднёвым Мінеапалісе. Прадавец вырашыў, што той даў яму падробленую 20-доларавую купюру, і выклікаў паліцыю пасля таго, як Флойд адмовіўся вярнуць цыгарэты. Да крамы прыехалі чацвёра паліцэйскіх, якія надзелі на яго кайданкі і паспрабавалі пасадзіць у машыну. Але Флойд аказаў супраціў. У выніку яго паклалі тварам на тратуар.

Шовін прыціснуў шыю Флойда каленам і пратрымаў яго так некалькі хвілін. Двое іншых паліцэйскіх дапамагалі яму трымаць афраамерыканца, а яшчэ адзін адганяў мінакоў, якія спрабавалі ўмяшацца. Флойд казаў, што задыхаецца, але Шовін не паслабіў прыём.

У выніку афраамерыканец сканаў. Яго смерць справакавала пратэсты па ўсім свеце. А рух Black lives matter змог звярнуць увагу на стаўленне да афраамерыканцаў, чые правы, здараецца, парушаюцца прадстаўнікамі дзяржаўных органаў у сілу непрыязнасці на расавай глебе.

Астатніх траіх паліцэйскіх за гэты інцыдэнт таксама будуць судзіць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі