Блогер Ліпковіч думае, ці падаваць у пракуратуру заяву на Пракаповіча

Вядомы блогер Яўген Ліпковіч днямі змясціў у сваім ЖЖ заяву на імя генеральнага пракурора Рыгора Васілевіча. У ёй ён просіць распачаць крымінальную справу супраць старшыні праўлення Нацбанка Пятра Пракаповіча і абгрунтоўвае гэта так: "У сувязі з бесперапыннымі зваротамі Нацыянальнага банка РБ, іншых органаў кіравання РБ да міжнародных арганізацыяў, замежных дзяржаваў і грамадзянаў аб прадстаўленні крэдытных рэсурсаў...".


Яўген Ліпковіч мяркуе, што крымінальную справу можна распачаць па арт. 237 ч.2 (выцягванне крэдыту ці датацыяў) і арт. 239 (Утойванне эканамічнай неплацёжаздольнасці (банкруцтва))".


Вось як блогер пракаментаваў сваю заяву ў жывым эфіры Еўрарадыё:


"Нам увесь час абяцалі, што ўсё будзе правільна. Што ў нас эканоміка развіваецца, магутная эканоміка! А вось вынік. Што адбылося? Што вы, не бачылі, што адбываецца? Урэшце трэба ці сыходзіць, ці адказваць. Не проста сыходзіць, а адказваць паводле закону".


Ліпковіч кажа, што цяпер ён раіцца з юрыстамі наконт таго, ці дасылаць заяву ў пракуратуру, бо ён разумее, "які прыблізны адказ можа быць".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі