Блогер, які распранаў ў інтэрнэт-эфіры непаўналетніх, кажа, што ён у Беларусі

Блогер, які распранаў ў інтэрнэт-эфіры непаўналетніх, кажа, што ён у Беларусі

18-гадовы гомельскі стрымер Андрэй Бурым,які хаваецца ад міліцыі, выйшаў у інтэрнэт. На сваёй старонцы ў сацсетцы "Вконтакте" ён размясціў свежае фота і напісаў, што хоць яго канал на Youtube выдалілі, але ён можа стварыць новы і зноў рабіць стрымы.

Як паведамлялася раней, гамяльчук ладзіў жывыя інтэрнэт-эфіры (так званыя стрымы), падчас якіх угаворваў дзяўчат распранацца. Паведамляецца, што сярод падпісчыцаў яго каналу былі і непаўналетнія дзяўчаты, якія таксама распраналіся ў жывым эфіры. Пасля скандалу вакол яго каналу Бурым нечакана знік, міліцыя пачала яго пошук і занялася праверкай матэрыялаў.

Пасля таго, як блогер аб'явіўся ў інтэрнэце, з ім звязаліся журналісты парталу tut.by. Хлопец заявіў, што дагэтуль знаходзіцца ў Беларусі і плануе бліжэйшым часам вярнуцца дадому. Бурым дагэтуль не лічыць, што рабіў нешта незаконнае, бо парнаграфіі падчас яго стрымаў, маўляў, не было. Наконт таго, што ў распрананнях удзельнічалі непаўналетнія, ён заяўляе: "Зараз складана вызначыць па вонкавым выглядзе ўзрост дзяўчыны".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі