Bloomberg: ЗША перадасць Украіне 31 танк М1 Abrams

ЗША дапаможа Украіне / Keiko Hiromi AFLO Globallookpress
ЗША дапаможа Украіне / Keiko Hiromi AFLO Globallookpress

Адміністрацыя ЗША перадасць Украіне 31 танк М1 Abrams у межах здзелкі на 400 мільёнаў долараў.

Пра гэта заявіў прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн. Таксама ва Украіну накіруюць 8 рамонтна-эвакуацыйных машын для абслугоўваньня танкаў.

Інфармацыю апублікаваў у сваім твітары журналіст агенцтва Bloomberg Джордан Фабіян са спасылкай на двух чыноўнікаў, знаёмых з гэтым пытаннем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі