Больш 40 крымінальных спраў узбудзілі ў Беларусі за "высокія кошты"

Беларусы за два тыдні напісалі ўжо больш за 900 скаргаў на кошты ў Дзяржкантроль / pixabay
Беларусы за два тыдні напісалі ўжо больш за 900 скаргаў на кошты ў Дзяржкантроль / pixabay

Больш за сорак крымінальных спраў узбудзілі ў Беларусі з-за "неабгрунтаванага падвышэння цэн", 16 чалавек з-за гэтага змясцілі пад варту, вынікае з сюжэта на дзяржаўным канале "Беларусь-1". Усяго правяральнікі прайшліся ўжо больш чым па тысячы гандлёвых аб'ектах.

Так, прыкладам, у Гомлі крымінальную справу ўзбудзілі супраць "прыватніка" — за за высокія, на думку службоўцаў, цэны на хлебабулачныя вырабы. У Кобрыне "крыміналка" пагражае прадпрыемцу за тое, што раслі цэны на хлеб, грэчку і рыбу.

Беларусаў заклікалі скардзіцца на цэны ў КДК. І за два тыдні на адмысловы нумар паступіла ўжо больш за 900 скаргаў. У КДК праверылі ледзь больш за дзвесце, з іх у 15 выпадках змаглі прычапіцца да гандлёвых аб'ектаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі