Больш за 25 тысяч ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны засталося ў Беларусі
Сярод іх — 6 Героеў Савецкага Саюза, а таксама адзіны ў краіне кавалер ордэна Славы трох ступеняў — Віктар Дзмітрыевіч Вятошкін, які жыве ў Мінску.
Дакладная лічба ветэранаў, якія жывуць у нашай краіне — 25 тысяч 312 чалавек. Гэта статыстыка на 1 красавіка 2013 года.
6 тысяч 394 чалавекі былі ўзнагароджаныя ордэнамі і медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную вайсковую службу ў тылу ў гады вайны, а таксама 402 — за працу на аб’ектах супрацьпаветранай абароны, будаўніцтве абарончых збудаванняў, прыфрантавых участках чыгункі і аўтадарог, сябраў экіпажаў судоў, інтэрнаваных у пачатку ВАВ у партах іншых дзяржаў.
На 1 красавіка ў Беларусі было 103 ветэраны, якія прымалі ўдзел у складзе спецыяльных фармаванняў у размінаванні тэрыторый і аб’ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943-1945 гг. Таксама ў нашай краіне жывуць 728 чалавек, якія жылі і працавалі ў блакадным Ленінградзе і маюць адпаведныя ўзнагароды.
Апроч таго, ёсць 941 інвалід з дзяцінства з прычыны ранення, кантузіі, траўмы, звязанымі з баявымі дзеяннямі ў перыяд вайны або з іх наступствамі. Сябрамі сямей загінулых партызанаў з’яўляюцца 1 тысяча 732 чалавекі.
Былымі вязнямі фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета ды іншых месцаў прымусовага ўтрымання прызнаныя 31 тысяча 549 жыхароў Беларусі, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Фота: ByMedia.net
Ветэран: Я б усім, хто хадзіў ў атаку, прысвоіў Герояў Савецкага Саюза!
“Перамогу сустрэлі сваім салютам: у каго што было — тарахцела ўсё!”