Больш за 36 тысяч: Мінздароўя агучыла новыя лічбы па COVID-19

Жанчына ў масцы дэзінфекуе каруселі ў парку Горкага ў Мінску / Васіль Фядосенка / Reuters
Жанчына ў масцы дэзінфекуе каруселі ў парку Горкага ў Мінску / Васіль Фядосенка / Reuters

На 24 траўня ў Беларусі пацверджана 36198 выпадкаў COVID-19. +954 выпадкі за апошнія 24 гадзіны. У Беларусі колькасць новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі 19-ы дзень запар не зніжаецца ніжэй за 900. У Мінздароўя лічаць, што краіна выходзіць на плато ў барацьбе з інфекцыяй.

Па афіцыйнай статыстыцы, выпісана з лякарняў 14155 пацыентаў, у якіх была пацверджаная каранавірусная інфекцыя (+627). З іх 13956 паправіліся (+622), 199 — памерлі (+5).

Калі верыць Мінздароўя, за суткі ў Беларусі зроблена 16009 тэстаў на каранавірусную інфекцыю. Гэта новы рэкорд, і ўпершыню было зроблена больш за 16 тысяч тэстаў за суткі.

Агулам з пачатку пандэміі праведзена 450627 аналізаў на COVID-19. Адсотак тэстаў, якія паказалі новыя выпадкі COVID-19, ізноў упаў ніжэй за 6% і складае 5,96%. Што праўда, нам не паведамляюць, колькі з 16009 тэстаў планава зробленыя медыкам, колькі — паўторна пацыентам з пацверджаным COVID-19, і колькі — людзям з падазрэннем на каранавірусную інфекцыю.

Более 36 тысяч: Минздрав озвучил новые цифры по COVID-19

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі