Больш за 60% беларусаў не слухаюць радыё, а каля 50% не чытаюць газет

Каля 6 млн жыхароў Беларусі з'яўляюцца карыстальнікамі Інтэрнэту. Пры тым, што агулам у краіне жыве каля 9,5 млн чалавек.

Такую лічбу карыстальнікаў інтэрнэту назваў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Шадко, перадаюць "Мінск-Навіны". Чыноўнік адзначыў, што ў 2001 годзе толькі 2% беларусаў назвалі інтэрнэт крыніцай інфармацыі па грамадска-палітычнай тэматыцы. Сёння гэтая лічба складае 44%.

Па словах Шадко, у Беларусі не слухаюць радыё больш за 60% насельніцтва, не чытаюць газет — каля 50%, не глядзяць тэлевізар — 10%.

Чыноўнік зазначыў, што для ідэалагічнай працы трэба выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі