Больш за 70% падатковых паступленняў у бюджэт Мінска паступае ад прыватнікаў
На долю ІП і фізічных асоб прыходзіцца 3,5 % падатковых паступленняў / sb.by
Уклад дзяржаўных арганізацый Мінска ў бюджэт сталіцы аказаўся вельмі сціплым. Яны забяспечваюць толькі 22,8% ад усіх падатковых паступленняў, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на гарадскую інспекцыю МПЗ. Гэта дадзеныя за першы квартал 2021 года.
Астатнія амаль 80% падатковых паступленняў у гарадскі бюджэт забяспечвае прыватны сектар эканомікі.
"Пры гэтым уклад арганізацый недзяржаўнага сектара складае 73,7 %", — адзначылі ў інспекцыі.
На долю індывідуальных прадпрымальнікаў прыпадае 2,1% падатковых паступленняў, яшчэ 1,4% — гэта падаткі фізічных асоб.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.