Больш за 750 фураў сабралося на мяжы Літвы з Беларуссю

Больш за 750 фураў сабралося на мяжы Літвы з Беларуссю

Больш за 750 вялікагрузных фураў сабралося на літоўска-беларускай мяжы з абодвух бакоў. Інфармацыя пра гэта абнародаваная на сайце Памежнага камітэта Беларусі.

Самая вялікая колькасць грузавікоў — у прапускным пункце "Беняконі". Там стаіць 370 аўтамабіляў з абодвух бакоў мяжы: 240 — на ўезд у Беларусь, 140 — на выезд з нашай краіны.

У Катлоўцы на ўезд стаяць 160 фураў, у Каменным Логу — 210, у Прывалцы — 20.

Па словах памежнікаў, гэтыя праблемы ўзніклі таму, што Расія і Польшча пакуль што не дамовіліся пра квоты дазволу на праезд фураў. У сувязі з гэтым траспартныя плыні ідуць праз Беларусь у Прыбалтыку. Паведамляецца, што літоўскія і беларускія памежнікі накіравалі на вырашэнне праблемы дадатковыя рэсурсы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі