Больш за палову шматдзетных бацькоў выкарыстаюць сямейны капітал датэрмінова
Больш за дзве тысячы заяў не задаволілі
Больш за палову шматдзетных бацькоў у Беларусі вырашылі датэрмінова выкарыстаць сродкі сямейнага капіталу. Як паведамляе Мінпрацы, пададзена 81749 адпаведных заяў (год раней іх было крыху больш за 67 тысяч). 79338 былі задаволеныя (летась — 65 тысяч).
81,4% хочуць выкарыстаць сямейны капітал для паляпшэння жыллёвых умоў, 10,8% — для атрымання медыцынскіх паслуг, 7,7% — для адукацыі. Людзі вырашылі не чакаць, пакуль дзеці вырастуць, каб перадаць ім грошы, якія да таго часу раслі б на дэпазіце (але не факт, што яны выраслі б).
На 1 лютага 2024 года сямейны капітал быў налічаны 134703 шматдзетным сем'ям.
Сямейны капітал прызначаецца сем'ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей. Магчымасць выкарыстаць яго сродкі датэрмінова з'явілася ў 2020 годзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.