Борыс Джонсан аб'явіў аб адстаўцы

Борыс Джонсан аб'явіў аб адстаўцы

Борыс Джонсан пакінуў пасады старшыні Кансерватыўнай партыі і прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі , паведамляе BBC. У сваім звароце да брытанцаў ён патлумачыў сваю адстаўку тым, што партыя захацела абраць сабе новага лідара. Да новых выбараў Джонсан працягне выконваць абавязкі прэм'ер-міністра краіны. Графік выбараў новага кіраўніка партыі будзе апублікаваны ўжо на наступным тыдні.

Па словах Джонсана, ён ганарыцца тым, чаго за тры гады дабіўся яго ўрад, на долю якога выпалі складаныя часы як ў маштабах краіны, так і свету. Ён мяркуе, што Вялікабрытанія добра справілася з брэкзітам, зрабіла ўсё магчымае для змагання з пандэміяй і ўзначаліла сусветную грамадсткасць у барацьбе супраць Пуціна і расійскай агрэсіі.

Джонсан дадаў, што Брытанія ў любым выпадку працягне падтрымліваць Украіну і выканае ўзятыя на сябе абавязальніцтвы.

Таксама ён падзякваў сваім выбаршчыкам за магчымасць быць прэм'ер-міністрам і заявіў, што яму сумна пакідаць "лепшую працу ў свеце".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі