БПС-Ашчадбанк стаў браць 5 рублёў камісіі за кожны плацеж

БПС-Ашчадбанк стаў браць 5 рублёў камісіі за кожны плацеж

БПС-Ашчадбанк павысіў камісію за плацяжы вытворцам паслуг наяўнымі грашыма або праз банкаўскую картку ў касе банка да 5 рублёў. Як паведамляе прэс-служба банка, такая мера ўводзіцца з 20 студзеня. Раней камісія складала 3 рублі. 

Банк будзе браць камісію за кожны плацеж. Такім чынам, калі нехта захоча аплаціць камунальныя плацяжы, мабільны тэлефон і інтэрнэт, дык гэтыя тры плацяжы абыйдуцца ў дадатковыя 15 рублёў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі