Брастаўчаніна асудзілі на 1,5 года пасля даноса "неабыякавай расіянкі"

Суд у Брэсце / spring96.org
Суд у Брэсце / spring96.org

У Маскоўскім судзе Брэста на 1,5 года калоніі агульнага рэжыму асудзілі Аляксандра Труша.Суддзя Таццяна Лаўранюк прызнала яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), паведамляюць праваабаронцы.

16 жніўня 2022 года Аляксандр на вуліцы каля пад'езда ў кампаніі назваў Лукашэнку здраднікам і фашыстам. Да іх падышла жыхарка дома і запатрабавала замаўчаць. Потым яна ж затэлефанавала ў міліцыю і данесла на Труша.

Міліцыянты з'явіліся праз 23 хвіліны, затрымалі брастаўчаніна і яго знаёмую ды даставілі ў аддзяленне. Там Труша дапыталі наконт абразы Лукашэнкі. Калі мужчына заявіў, што не мог такога сказаць, міліцыянты прыгразілі пасадзіць яго ў ізалятар і знайсці неабходных сведкаў. Яму прапанавалі напісаць заяву на імя начальніка РАУС з прызнаннем абразы Лукашэнкі, за гэта абяцалі выпусціць. Мужчына пагадзіўся, падпісаў заяву, і яго сапраўды адпусцілі. Але ў верасні 2022-га года яго зноў затрымалі і пасадзілі ў СІЗА.

На суд выклікалі сведкай жанчыну, якая зрабіла данос міліцыянтам. Але гэтая грамадзянка Расіі выявілася жанчынай у гадах: яна спаслалася на ўзрост і папрасіла пазбавіць яе ад яўкі ў суд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі