Брастаўчаніна асудзілі за тое, што назваў кадэбіста "с*ыклом, чмом і ныцікам"

Брастаўчаніна асудзілі за тое, што назваў кадэбіста "с*ыклом, чмом і ныцікам"

20 траўня суд Маскоўскага раёна Брэста прызнаў Уладзіміра Шурубейку вінаватым у абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса). Суддзя Яўген Брэган прысудзіў яму два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія"), паведамляе праваабарончы сайт "Вясна".

У тэрмін адбытага пакарання брастаўчаніну залічаць тры дні, праведзеныя пад вартай, а таксама перыяд з 7 красавіка па 22 траўня, калі ён быў пад хатнім арыштам.

Паводле версіі следства, 22 верасня 2020 года Шурубейка ў адкрытым viber-чаце "Вычулкі.Ямна" размясціў паведамленне "з мэтай прычынення шкоды аўтарытэту дзяржаўнай улады і кіравання". Брастаўчанін напісаў пра супрацоўніка КДБ Дзяніса Сямёнава "с*ыкло, чмо і ныцік".

Сямёнаў таксама патрабаваў з мужчыны 2500 рублёў матэрыяльнай кампенсацыі. На судзе стала вядома, што пацярпелы ўжо атрымаў ад Шурубейкі 1500 рублёў і больш прэтэнзій не мае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі