Брастаўчаніна пакаралі арыштам за абразу міністра адукацыі
Міністр Андрэй Іванец
Тры месяцы арышту прысудзіў суд Маскоўскага раёна Брэста мясцоваму жыхару Дзмітрыю Семаку, пішуць праваабаронцы.
Пасяджэнне па крымінальнай справе адбылося 17 жніўня. Мужчыну абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Судовы працэс вяла Таццяна Лаўранюк.
У матэрыялах абаінввачання паведамлялася, што 23 чэрвеня ў 10:49 Сямак напісаў тэлеграм-каментар "пра міністра па прозвішчы І". Экспертыза пабачыла ў гэтым каментары "негатыўную ацэнку" міністра, выяўленую "ў ненарматыўнай форме маўленчага выказвання".
Самы верагодны кандыдат на ролю "пацярпелага" — міністр адукацыі Андрэй Іванец.
Акрамя арышту ў брастаўчаніна яшчэ і канфіскавалі мабільнік "як сродак здзяйснення злачынства".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.