Браян Мэй: Фрэдзі Мэрк'юры вельмі б спадабалася ў Мінску! (фота)

Гітарыст Queen прыехаў у Мінск з праграмай "Рок пры свечках". На сцэне Палаца Рэспублікі Браян Мэй выступае разам з вакалісткай мюзікла "We will Rock You" Кэры Эліс.

Кэлі і Браян спяваюць і распавядаюць гісторыі пра музыку і пра жыццё, размаўляюць з прыхільнікамі.

Канцэрт "Рок пры свечках" пазіцыянуецца як камернае мерапрыемства ва ўтульнай, інтымнай абстаноўцы: цішыня, акустычная гітара, лёгкі акампанемент. Але не абыходзіцца і без "рок-хвілінкі". На развітанне Мэй мяняе акустычную гітару на электрычную і "запілоўвае" парачку рок-хітоў, "We Will Rock You" і "Crazy Little Thing Called", успамінаючы пра вакаліста Queen Фрэдзі Мэрк'юры:

"Калісьці мы выступалі па ўсім свеце разам з Фрэдзі. Думаю, ён вельмі хацеў бы быць сёння з намі, і яму б у вас вельмі спадабалася..."

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі