Брэсан: Я ў Беларусі ні разу не галасаваў, але буду, калі трэба
Футбаліст бразільскага паходжання атрымаў беларускае грамадзянства 17 снежня 2010 года.
Паўабаронца футбольнай зборнай Беларусі Рэнан Брэсан прызнаўся, што не ведае пра палітычнае жыццё ні ў нашай краіне, ні на сваёй былой радзіме — Бразіліі. Пра гэта спартовец распавёў у інтэрв'ю сайту by.tribuna.com.
Журналіст пацікаіўся ў яго, ці будзе Брэсан галасаваць на сёлетніх прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі. 17 снежня 2010 года бразілец атрымаў беларускае грамадзянства паводле ўказа Аляксандра Лукашэнкі.
"Я пакуль ні разу не галасаваў у Беларусі. Калі будзе трэба — зраблю. Паразмаўляю з гэтай нагоды з агентам, атрымаю кансультацыю. Мала чаго ведаю пра тое, што адбываецца Беларусі, таму мне цяжка галасаваць. Шчыра сказаць, я не ў курсе палітычнага жыцця ні ў Беларусі, ні ў Бразіліі. Мне цікавы футбол", — адказаў футбаліст.
Фота: by.tribuna.com