Брэсцкае “Дынама” ў Лізе Еўропы можа сустрэцца з бельгійскім “Генкам”

Брэсцкае “Дынама” ў Лізе Еўропы можа сустрэцца з бельгійскім “Генкам”

Брэсцкае “Дынама” ў 3-м кваліфікацыйным раўндзе футбольнай Лігі Еўропы можа сустрэцца з бельгійскім “Генкам”. Пра гэта стала вядома 14 ліпеня пасля лёсавання, якое прайшло ў Ньёне ў штаб-кватэры УЕФА. Аднак дынамаўцам трэба яшчэ прайсці аўстрыйскі “Альтах” (яго таксама называюць “Рэйндарфам”), з якім у першым матчы згулялі ўнічыю 1:1. Паядынак у Брэсце пройдзе 20 ліпеня, пачатак а 20-й гадзіне.

Мінскае “Дынама” ў выпадку выхаду ў 3-ці раўнд кваліфікацыі Лігі Еўропы згуляе з пераможцам пары “Корк Сіці” (Ірландыя) — АЕК (Кіпр). У 2-м раўндзе дынамаўцы ў гасцях згулялі ўнічыю 1:1 з македонскімі “Работнічкі”. Паядынак на мінскім стадыёне “Трактар” пройдзе 20 ліпеня, пачатак у 18.00. У пятніцу стала вядома, што на тры матчы ў еўракубках дыскваліфікаваны дынамавец Арцём Быкаў. Яго пакаралі за ўдар саперніка ў твар у матчы з папярэднім сапернікам беларускай каманды — фарэрскім “Рунавікам”. Адну гульню Быкаў ужо прапусціў, засталося яшчэ дзве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі