Брэсцкае “Дынама” ў Лізе Еўропы згуляе з камандай з Грузіі ці з Аўстрыі

Брэсцкае “Дынама” ў Лізе Еўропы згуляе з камандай з Грузіі ці з Аўстрыі

Брэсцкае “Дынама”, уладальнік Кубка Беларусі, даведаўся пра сваіх магчымых сапернікаў у 2-м раўндзе кваліфікацыі футбольнай Лігі Еўропы. Лёсаванне прайшло ў панядзелак у швейцарскім Ньёне ў штаб-кватэры УЕФА. Сапернікам дынамаўцаў стане пераможца пары “Чыхура” (Грузія) — “Рэйндорф” (Аўстрыя).

Раней сталі вядомыя сапернікі мінскага “Дынама” і салігорскага “Шахцёра” ў 1-м раўндзе кваліфікацыі футбольнай Лігі Еўропы. Дынамаўцы згуляюць з фарэрскім “Рунавікам”, а “Шахцёр” — з літоўскай “Судувай”. Першыя паядынкі, якія беларускія каманды правядуць на сваіх палях, прызначаныя на 29 чэрвеня, матчы ў адказ — на 6 ліпеня. Калі мінскае "Дынама" выйдзе ў 2-гі раўнд, яго сапернікам стане пераможца пары "Работнічкі" (Македонія) — "Трэ Пенэ" (Сан-Марына). Салігорскі "Шахцёр" у 2-м раўндзе можа згуляць з пераможцам пары “Крусэйдэрс” (Паўночная Ірландыя) — “Ліепая” (Латвія).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі